Гісторыі ў суполках і яшчэ 8 магчымасцей

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Гісторыі ў суполках і яшчэ 8 магчымасцей

Telegram выводзіць камунікацыю ў суполках на новы ўзровень — з 9 новымі магчымасцямі. Цяпер суполкі могуць размяшчаць гісторыі і захоўваць іх як допісы на сваёй старонцы профілю. Можна прызначаць унікальныя фоны і статусы, а таксама наладжваць выгляд да дробных дэталей, напрыклад, колер і іконку вокладкі профілю, і стыль спасылак. Усе гэтыя магчымасці ўжо даступныя і могуць быць адкрытыя праз падтрымку удзельнікаў. Суполкі з высокім узроўнем падтрымкі таксама адкрываюць сваім удзельнікам доступ да расшыфроўкі галасавых і відэапаведамленняў, і карыстальніцкіх эмодзі.

Падтрымка ў суполках

Суполкі цяпер могуць атрымліваць узроўні праз падтрымку, атрыманую ад удзельнікаў або розыгрышаў. У дадатак да гісторый у суполках і налад выгляду, вышэйшыя ўзроўні адкрываюць магчымасці Premium — такія як расшыфроўка галасавых і відэапаведамленняў, і карыстальніцкія эмодзі — усім, хто піша ў гэтай суполцы.

Гісторыі ў суполках

Адкрываецца цэлы новы спосаб камунікацыі ў суполках, калі кіраўнікі могуць размяшчаць гісторыі. Адказы ад удзельнікаў будуць адпраўляцца напрамую ў суполку — каб абмяркоўваць усім разам.

Каб размясціць гісторыю ад імя суполкі, націсніце іконку гісторыі (+) ў профілі суполкі або выберыце суполку у раздзеле 'Стварыць гісторыю як…' рэдактара гісторый.

Налады выгляду суполкі

Заручыўшыся падтрымкай удзельнікаў, кіраўнікі суполкі атрымаюць доступ да унікальных налад выгляду, якія ёсць толькі ў Telegram. Можаце змяніць колер і іконку на вокладцы профілю вашай суполкі, задаць эмодзі-статус, і выбраць фон, які будзе бачыць кожны, хто адкрые суполку.

Эмодзі-статус для суполкі можна выбіраць з тысяч эмодзі, зробленых мастакамі Telegram — і так побач з назвай з’явіцца што заўгодна, ад анімаванага геймпада да загадкавага баклажана.

Каб наладзіць выгляд вашай суполкі, адкрыйце яе профіль і выберыце Рэд. > Выгляд. Узровень суполкі вызначае даступнасць пэўных налад выгляду.

Наборы эмодзі ў суполках

На вышэйшых узроўнях суполкі змогуць адкрыць некаторыя з магчымасцей Telegram Premium.

Напрыклад, кіраўнікі могуць выбраць адзін набор карыстальніцкіх эмодзі, і ўнутры суполкі ім змогуць карыстацца усе ўдзельнікі, нават тыя, хто не мае падпіскі на Telegram Premium.

Можаце выбраць набор, зроблены мастакамі Telegram, або стварыць уласны набор толькі для вашай суполкі.

Расшыфроўка голасу і шмат чаго яшчэ

Удзельнікі суполак з высокім узроўнем падтрымкі атрымліваюць доступ да неабмежаванай расшыфроўкі галасавых і відэапаведамленняў, адпраўленых у суполцы.

І гэта толькі пачатак – сачыце за будучымі абнаўленнямі, якія зробяць суполкі яшчэ больш магутнымі.

Спіс усіх магчымасцей, якія суполкі атрымліваюць з кожным узроўнем падтрымкі, даступны тут.

Дазволы для фундатараў

Паведамленні ад карыстальнікаў, якія падтрымалі суполку, будуць мець спецыяльны значок падтрымкі. Кіраўнікі могуць задаць асобныя паўнамоцтвы для фундатараў, даючы ім прывілеі накшталт ігнаравання павольнага рэжыму або іншых абмежаванняў.

Дазволы для фундатараў

Падпіска на Telegram Premium адразу дае 4 «маланкі», якія можна размеркаваць на любую суполку або канал — і вы атрымаеце дадатковыя 3 кожны раз, калі дорыце камусьці Premium.

Мы планавалі дадаць яшчэ 5 новых магчымасцей з гэтым абнаўленнем, але Богі Крам Праграм былі не на нашым баку. Але і ладна — вы ўбачыце іх вельмі хутка ў нашым сакавіцкім абнаўленні!


29 лютага, 2024
Каманда Telegram

Іншыя навіны

스타 경품 및 기타

오늘 업데이트로 그룹과 채널은 경품 행사에서 Telegram Stars를 상품으로 사용할 수 있습니다. 또한, Telegram 브라우저에서 여는 모든 기사를 이제 Instant View로 변환할 수 있어 읽기 편리합니다.
6 Вер, 2024

슈퍼 채널, 스타 반응 및 구독

오늘은 텔레그램의 11주년입니다. 사용자가 콘텐츠 제작자를 지원할 수 있도록 하는 스타 반응 및 스타 구독, 봇 및 비즈니스 계정을 위한 유료 미디어, 그리고 관리자가 다른 채널이나 개인 프로필로 게시할 수 있는 새로운 텔레그램 채널 모드를 만나보세요.
14 Жні, 2024

텔레그램 브라우저, 미니 앱 스토어, 선물 별 등

오늘 업데이트에서는 여러 탭을 지원하는 새로운 인앱 브라우저와 거의 10억 명의 사용자에게 Web3를 제공하는 기능, 인기 미니 앱이 포함된 미니 앱 스토어, 친구에게 스타 선물을 할 수 있는 기능, 스토리를 위한 날씨 위젯 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Ліп, 2024

미니 앱 바, 미디어 광고, 스토리 검색 등 더 보기

6월 업데이트에서는 미니 앱을 최소화하여 컴팩트 바로 만드는 방법을 추가하고, 콘텐츠 제작자가 유료 사진 및 동영상으로 채널을 수익화할 수 있도록 도우며, 해시태그 또는 위치로 검색하고 새로운 링크 위젯을 도입하여 스토리를 개선할 수 있게 됩니다.
30 Чэр, 2024